Сацыяльная сфера
Стан сацыяльнай сферы любога рэгіёну з'яўляецца адным з асноўных фактараў, якія вызначаюць яго прывабнасць. Без адпаведнага развіцця гэтага кірунку немагчыма забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і эканамічнага росту. Сацыяльная сфера Буда-Кашалёўскага раёна ўяўляе сабой сістэму розных галін і арганізацый, накіраваных на падтрыманне і павышэнне ўзроўню жыцця людзей. Пытанні рэгулявання сацыяльнага комплексу часта разглядаюцца на пасяджэннях мясцовых органаў улады розных узроўняў.
У першую чаргу да сацыяльнай сферы належыць сфера паслуг: адукацыя, культура, у тым ліку і фізічная, ахова здароўя, сацыяльнае забеспячэнне. У раёне прымаюцца меры па развіцці ў галіне жыллёвай палітыкі, адукацыі, аховы здароўя і жыццезабеспячэння грамадзян.