Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
30 чэрвеня 2020

Аб "Трох жыццях Айседоры Дункан" раскажа спектакль у Гомелі

Спектакль з элементамі харэаграфіі паводле п'есы Зіновія Сагалава "Тры жыцці Айседоры Дункан" прадставяць 9 ліпеня пад паветраным шатром пляцоўкі грота каля палаца Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

Народны тэатр-студыя "Класік" і студыя сучаснай харэаграфіі "Тандэм" праз танец, словы, жывыя скульптуры раскажуць аб лёсе вялікай танцоўшчыцы, аб каханні, якое запоўніла ўсё яе жыццё, аддадзенае вялікаму мастацтву і высокаму пачуццю. "Сутнасцю танца Айседоры Дункан былі драма і страсць. Джаз і класіка, ірацыянальнае і ідэалістычнае сплялося ў асаблівую з'яву, якую ў далейшым назавуць стылем мадэрн у танцы", - адзначылі ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.

Харэаграфічную партыю выканае Ірына Абаленцава, у ролі Айседоры Дункан - Алена Фралова. Прагучаць бессмяротныя творы Фрыдэрыка Шапэна, Людвіга ван Бетховена, Іагана Себасцьяна Баха, Фелікса Мендэльсона і іншых вялікіх кампазітараў.

У палацава-паркавым ансамблі дадалі, што спектакль арганізуюць з выкананнем санітарных і проціэпідэмічных патрабаванняў. Пачатак у 18.00.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)