Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7
Е-mail:budarik@mail.gomel.by
Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00
Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 160 аб развіцці ваенна-патрыятычных клубаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент рэгулюе дзейнасць ваенна-патрыятычных клубаў для дзяцей і моладзі на тэрыторыі вайсковых часцей унутраных войскаў МУС, Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, а таксама ў месцах дыслакацыі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. У прыватнасці, рэгулююцца пытанні рэалізацыі адукацыйнай праграмы ў такіх клубах, выкарыстання вучэбна-матэрыяльнай базы, арганізацыі харчавання, забеспячэння рэчавай маёмасцю навучэнцаў.
Дзейнасць клубаў будзе садзейнічаць грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, павышэнню іх матывацыі да праходжання армейскай службы, службы ў праваахоўных органах і па надзвычайных сітуацыях, а таксама рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.-0-