Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны рэспублікі

6 кастрычніка 2022

Саўмін зацвердзіў парадак фарміравання і выкарыстання стабілізацыйных фондаў тавараў

Савет Міністраў зацвердзіў парадак фарміравання і выкарыстання стабілізацыйных фондаў тавараў. Гэта рэгламентавана пастановай Савета Міністраў ад 4 кастрычніка 2022 года нумар 658, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакументам устаноўлена, што аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам штогод забяспечваюць фарміраванне на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак выкарыстанне стабілізацыйных фондаў тавараў, вытворчасць якіх мае сезонны характар, а таксама запасы якіх неабходна стварыць з улікам забеспячэння збалансаванасці спажывецкага рынку.

Да тавараў, вытворчасць якіх мае сезонны характар, належаць свежыя бульба, белакачанная капуста, морква, буракі, рэпчатая цыбуля і яблыкі.

На Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўскладзены паўнамоцтвы па каардынацыі работы па фарміраванні і выкарыстанні стабілізацыйных фондаў, а на аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам - па кантролі за выкананнем пастановы ў частцы забеспячэння спажывецкага рынку таварамі ў міжсезонны перыяд.

Дагаворы пастаўкі тавараў са стабілізацыйных фондаў, заключаныя да ўступлення ў сілу пастановы нумар 658, падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з ёй да 15 лістапада 2022 года.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Апытанне
Пытанне 1
Интернет-ресурсы