Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны рэспублікі

29 жніўня 2022

Першы ўрок у школах Беларусі ў Дзень ведаў будзе прысвечаны гістарычнай памяці

Першы ўрок у школах Беларусі ў Дзень ведаў пройдзе на адзіную тэму "У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа". Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова на прэс-канферэнцыі "Аб праверцы і гатоўнасці адукацыйных устаноў Беларусі да новага навучальнага года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першы ўрок у школах пройдзе на адзіную тэму "У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа". Таксама 1 верасня ва ўсіх школах адбудуцца святочныя мерапрыемствы, урачыстыя лінейкі, куды ў якасці гасцей запрошаны кіраўнікі рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў. Таму мы ўпэўнены, што свята адбудзецца і Дзень ведаў пройдзе высокаарганізавана", - расказала Ірына Каржова.

Яна дадала, што асаблівая ўвага ў гэтым навучальным годзе, як і ў папярэднім, удзяляецца выхаваўчаму патэнцыялу ўрока. "Мы гаворым, што кожны ўрок павінен не толькі несці веды па сваім прадмеце, але і выхоўваць навучэнцаў магчымасцямі канкрэтнага ўрока. Для гэтага Міністэрства адукацыі дае адпаведныя рэкамендацыі па асвятленні тых ці іншых тэм, напрыклад, у інструктыўна-метадычных пісьмах ёсць рэкамендацыі па асвятленні тэмы генацыду беларускага народа ў рамках выкладання вучэбных прадметаў", - адзначыла начальнік упраўлення.

Ірына Каржова нагадала, што ў 2021/22 навучальным годзе завяршыўся пераход на абноўленыя вучэбныя праграмы, які ажыццяўляўся паэтапна з 2015 года. "Таму ў 2022/23 навучальным годзе ніякіх карэнных змяненняў у праграмах не адбудзецца. Вучэбныя праграмы змяняліся з улікам прапаноў, якія паступалі ад педагогаў-практыкаў. Акрамя таго, яны зведалі змяненні ў сувязі з прыняццем новай рэдакцыі Канстытуцыі Беларусі, а таксама з улікам змяненняў у тыпавым вучэбным плане. Вучэбныя праграмы, як і ўся нарматыўная прававая база, размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі", - падкрэсліла яна.

Пад новыя вучэбныя праграмы абноўлены і падручнікі. "У гэтым годзе ідзе перавыданне вучэбных дапаможнікаў у адпаведнасці з тэрмінамі іх выкарыстання. Пры падрыхтоўцы падручнікаў да перавыдання ўлічаны вынікі доследнай праверкі і ступень задаволенасці настаўнікаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў якасцю вучэбных дапаможнікаў. Работа над якасцю падручнікаў не спыняецца, яна будзе прадаўжацца і ў далейшым у рамках падрыхтоўкі іх да перавыдання", - рэзюмавала кіраўнік.

У дапамогу настаўнікам Міністэрства адукацыі распрацавала традыцыйныя інструктыўна-метадычныя пісьмы, у якіх дадзены рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу з улікам асаблівасцей 2022/23 навучальнага года. Гэтыя пісьмы па ўсіх прадметах размешчаны на партале адукацыйнага ведамства ў раздзеле "Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі. 2022/23 навучальны год".-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Апытанне
Пытанне 1
Интернет-ресурсы