Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны рэспублікі

11 лютага 2021

Міністэрства аховы здароўя расказала, калі плануецца пачаць вакцынацыю ад COVID-19 усіх катэгорый насельніцтва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч расказаў, калі плануецца пачаць вакцынацыю ад COVID-19 усіх катэгорый насельніцтва, у інтэрв'ю праграме "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Мы пачалі ўжо прышчэпліваць медыкаў ад COVID-19. Паступіла чарговая партыя - 40 тыс. вакцын. Думаю, у першых чыслах сакавіка мы атрымаем яшчэ 100 тыс. вакцын. І з пачатку сакавіка мы ўжо будзем прышчэпліваць педагогаў, работнікаў гандлю, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў - усіх тых, у каго па родзе дзейнасці мноства кантактаў з іншымі людзьмі. У канцы сакавіка мы плануем масавы выхад вакцыны айчыннай вытворчасці разам з нашымі расійскімі калегамі. Тады мы пачнём ужо прышчэпліваць усе катэгорыі насельніцтва (тых, хто выкажа жаданне і ў каго не будзе проціпаказанняў)", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Ён таксама расказаў аб планах па развіцці сферы аховы здароўя ў бягучай пяцігодцы. "Планы грандыёзныя, індыкатары даволі цяжкадасягальныя. Але планка і павінна быць пастаўлена высока. Усё, што датычыцца якасці жыцця чалавека, яго здароўя, было, ёсць і будзе прыярытэтам нашай сацыяльнай палітыкі. Мы будзем удасканальваць шматузроўневую вертыкаль сістэмы аховы здароўя, апорных бальніц, міжрэгіянальных цэнтраў, умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу. У гэтым годзе будзе ўведзены магутны кардыяцэнтр у Магілёве", - адзначыў міністр.
Апытанне
Пытанне 1
Интернет-ресурсы