Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны рэспублікі

25 лютага 2021

Лукашэнка: трэба сур'ёзна выбудаваць, а дзе-нідзе і перабудаваць работу Савета бяспекі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба сур'ёзна выбудаваць, а дзе-нідзе і перабудаваць работу Савета бяспекі Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, абапірацца ў гэтай рабоце трэба ў тым ліку на вопыт аналагічных структур у блізкіх краінах, напрыклад, Расіі і Казахстане.

"Нам трэба абмеркаваць шэраг важных пытанняў. Вядома, асноўнае пытанне - Апарат Савета бяспекі і функцыянаванне Савета бяспекі ў цэлым, старшынёй якога з'яўляецца Прэзідэнт. Нам трэба дашліфаваць некаторыя дакументы па функцыянаванні Савета бяспекі. Хацелася б на аснове вопыту Расіі, Казахстана, іншых дзяржаў, блізкіх нам, ведаць, як яны забяспечваюць функцыянаванне Савета бяспекі", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што і раней у Беларусі абапіраліся на вопыт функцыянавання саветаў бяспекі ў гэтых краінах. "Тым не менш у адпаведнасці з нашымі ўмовамі нам трэба сур'ёзна выбудаваць, а дзе-нідзе і перабудаваць работу Савета бяспекі, - заявіў Прэзідэнт. - Савет бяспекі павінен збірацца рэгулярна. На ім павінны абмяркоўвацца фундаментальныя пытанні бяспекі і абароны нашай дзяржавы. Як правільна было адзначана, сёння бяспека шматбаковая. Пачынаючы ад харчовай і ў цэлым эканамічнай бяспекі да ваенных пагроз. Таму вельмі шырокі спектр пытанняў, якія трэба вырашаць".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з моманту назначэння на пасаду Аляксандр Вальфовіч ужо, як вопытны штабіст, павінен быў унікнуць у сітуацыю. "А гэта фактычна штаб, толькі на самым высокім узроўні - штаб Прэзідэнта па абароне і бяспецы. Думаю, вы сваё меркаванне выкажаце. І ў бліжэйшы час, прынамсі, на наступным тыдні трэба пры неабходнасці фармалізаваць усе прапановы", - сказаў ён.

Прэзідэнт таксама прапанаваў выказаць ідэі аб кадравым складзе Апарату Савета бяспекі і далейшым функцыянаванні гэтай структуры. "Магчыма, у вас узніклі іншыя пытанні. Дапусцім, вырашэнне кадравых пытанняў, прысваенне воінскіх званняў, асабліва генеральскіх, каму мы па тэрмінах і заслугах можам прысвоіць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Апытанне
Пытанне 1
Интернет-ресурсы