Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7
Е-mail:budarik@mail.gomel.by
Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00
Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26
Чатыры новыя высокапрадукцыйныя звівальныя машыны для выпуску шматраднага троса і металакорду плануецца набыць у 2023 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" Аляксандра Борыкава.
Як адзін з напрамкаў развіцця разглядаецца вытворчасць вырабаў з металу. "Для гэтага будуць закуплены чатыры новыя высокапрадукцыйныя звівальныя машыны, прызначаныя для выпуску шматраднага троса і металакорду. Гэта дасць магчымасць павялічыць вытворчасць корду для арміравання звышбуйнагабарытных шын. Рынак буйнагабарытных шын з'яўляецца перспектыўным для далейшага развіцця", - сказаў намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях.
Таксама мадэрнізацыя прадаўжаецца і ў іншых падраздзяленнях. Напрыклад, у бягучым годзе парк чыгуначнага цэха папоўніць новы цеплавоз. Арганізаваны конкурс на яго закупку. Прадоўжыцца і капітальны рамонт дзеючай тэхнікі ў цэху.
Аляксандр Борыкаў адзначыў таксама вынікі 2022-га: было выплаўлена амаль 2 млн т сталі. Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на няпростыя геапалітычныя ўмовы, прадпрыемства працуе прыбыткова, з дадатнай рэнтабельнасцю.-0-