Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны вобласці

2 лістапада 2022

Качанава: людзі, якія жывуць і працуюць у раёнах, адданыя сваёй малой радзіме

Людзі, якія жывуць і працуюць у раёнах, адданыя сваёй малой радзіме. Перакананасць у гэтым выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сёння перад пасяджэннем Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі ў Петрыкаўскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэмай абмеркавання стала работа органаў мясцовага кіравання і самакіравання па развіцці тэрыторый і павышэнні эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў.

Наталля Качанава звярнула ўвагу: сумесная работа мясцовых органаў улады, органаў самакіравання, рэспубліканскіх органаў павінна быць нацэлена на тое, каб зрабіць усё для эфектыўнага развіцця рэгіёнаў, каб у людзей была дастойная работа, добрыя ўмовы для жыцця, каб была створана неабходная інфраструктура, развівалася сацыяльная сфера.

На прыкладзе Петрыкаўскага раёна ўдзельнікі пасяджэння разглядаюць, якія ёсць у гэтым напрамку праблемы і што яшчэ неабходна вырашыць на заканадаўчым узроўні.

"Для развіцця таго ці іншага рэгіёна трэба выкарыстоўваць тое, што ў прыярытэце тут (на канкрэтнай тэрыторыі. - Заўвага БЕЛТА)", - пераканана спікер. Напрыклад, у Петрыкаўскім раёне новы імпульс развіцця надаў запуск горна-абагачальнага камбіната ААТ "Беларуськалій". "Пабудавана сучаснае прадпрыемства, створаны новыя рабочыя месцы, павялічылася заработная плата, узводзіцца жыллё, іншыя аб'екты. Па такім прынцыпе павінны развівацца і іншыя раёны ў нашай краіне", - падкрэсліла Наталля Качанава.

"Мы бачым, наколькі людзі, якія жывуць і працуюць у рэгіёнах, адданыя сваёй малой радзіме, сваёй краіне, з якой любоўю яны гавораць пра гэта", - дадала спікер.

Яна прывяла прыклад: петрыкаўская моладзь, якая ездзіць павучыцца, вяртаецца назад у раён. І менавіта такія планы ў многіх сённяшніх выхаванак ДЮСШ раёна, якія займаюцца валейболам. У гутарцы са старшынёй Савета Рэспублікі дзяўчаты запэўнілі, што, атрымаўшы прафесію ў ВНУ, ССНУ, абавязкова вернуцца на радзіму.

"Ваш горад прыгожы, добраўпарадкаваны, утульны. Поспехаў вам у вучобе, у спорце. Любіце свой горад, сваю вобласць, краіну", - дала наказ спікер. Яна перадала спартыўнай установе падарунак - прафесійныя валейбольныя мячы. Трэнер каманды Вікторыя Парэцкая, якая, дарэчы, прыйшла ў ДЮСШ маладым спецыялістам і ўжо 4 гады працуе на гэтым месцы, падзякавала Наталлі Качанавай і выказала ўпэўненасць, што такі падарунак зробіць заняткі яшчэ больш рэзультатыўнымі, а дзяўчаты абавязкова зоймуць прызавыя месцы на спаборніцтвах розных узроўняў.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Апытанне
Пытанне 1
Интернет-ресурсы