"Гомельтранснафта Дружба" ўвяла ў эксплуатацыю рэзервуар на станцыі "Полацк"
ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Полацк" філіяла па транспарціроўцы нафты "Наваполацк" увяло ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі жалезабетонны рэзервуар нумар 3, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.
У ААТ адзначылі, што "Гомельтранснафта Дружба" прадаўжае рэалізацыю праграмы па рэканструкцыі і падтрыманні ў належным стане рэзервуарных паркаў прадпрыемства.
У час будаўнічых работ на ЛВДС "Полацк" выканалі дэмантаж існуючага даху, узмацнілі ўнутраныя калоны жалезабетоннага рэзервуара, замянілі тэхналагічныя трубаправоды, таксама правялі замену і пракладку новых кабельных ліній, сетак аўтаматызацыі.
Паводле слоў спецыялістаў, праведзеная рэканструкцыя павысіць надзейнасць работы рэзервуарнага парку ЛВДС "Полацк", дасць магчымасць забяспечыць яго безаварыйную работу, прадоўжыць тэрмін эксплуатацыі.-0-