Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны вобласці

29 снежня 2021

Амаль 800 дзяцей з чатырох абласцей сабрала дабрачынная ёлка ў Гомелі

Амаль 800 дзяцей з пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС раёнаў Гомельскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей сабрала дабрачынная ёлка ў Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Хлопчыкаў і дзяўчынак традыцыйна збіралі ў Мінску. Упершыню мерапрыемства прымае Гомель. У гэтым годзе віншаванне праходзіць у два этапы. Салодкія падарункі ўручаюць дзецям з пацярпелых рэгіёнаў, якія аздараўляюцца ў рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтрах. Кульмінацыя свята - паказ "Навагоднія дыфірамбы, або 100 хвілін вакол свету" ў гомельскім цырку.

Гамяльчанка Наталля з дачкой Алёнай у чаканні навагодняга чараўніцтва. Зрабілі некалькі фота з тэхнікай ратавальнікаў, атрымалі першыя пажаданні ад людзей у форме і гатовы да новых уражанняў.

Хапае эмоцый і 14-гадоваму навучэнцу Спецыялізаванага ліцэя пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС Мікіце Канцавому. На такім свяце хлопец упершыню, таму з настроем усё цудоўна. У цырк прыехаў у чаканні нечага цікавага, што запомніцца надоўга. Смяецца ў адказ на пытанне пра веру ў Дзеда Мароза. Хлопец марыць звязаць сваё жыццё з прафесіяй ратавальніка, таму цвёрда верыць у дабро.

Многія госці з Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей упершыню ў Гомелі і прызналіся: цырк іх заваражыў, як толькі пераступілі яго парог.

Намеснік начальніка Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Пётр Нікалаенка цёпла павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам і Калядамі. "Мы можам і ствараем усе ўмовы для шчаслівага дзяцінства дзяцей, якія жывуць на тэрыторыях, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Мяркуючы па ўсмешках дзяцей, гэта свята ўдалося. Не выключаем, што гэта традыцыя застанецца ў Гомелі", - падкрэсліў ён.

Ратавальнікі таксама арганізавалі для маленькіх гасцей шмат інтэрактыўных зон, дзе яны маглі сфатаграфавацца на квадрацыкле з Дзедам Марозам і Снягурачкай, паўтарыць правілы бяспекі і прайсці пазнавальныя квесты.

Паводле слоў начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Дзічкоўскага, гэтымі днямі актыўна праводзіцца рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год". "Вялікая ўвага ў краіне ўдзяляецца дзецям на ўсіх узроўнях, пачынаючы ад кіраўніка дзяржавы. Таксама шмат акцый ініцыюе МНС, у тым ліку наша абласное ўпраўленне. Дарослыя імкнуцца ўвасобіць у жыццё дзіцячыя мары, падтрымаць іх веру ў дабро, у цуд. І сёння на свяце, акрамя віншаванняў і паказу, юнакі і дзяўчаты змогуць і паўтарыць правілы бяспекі. Гэта вельмі важна, асабліва ў навагоднія і калядныя святы", - адзначыў ён.

Усяго ў час акцыі павіншуюць амаль 5 тыс. юнакоў і дзяўчат з пацярпелых рэгіёнаў. Мерапрыемствы арганізуюць МНС, а таксама Гомельскі, Мінскі, Магілёўскі і Брэсцкі аблвыканкамы.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Апытанне
Пытанне 1
Интернет-ресурсы