Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва
Галоўная Эканоміка Прадпрымальніцтва

Прадпрымальніцтва

Аб правядзенні конкурсу інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва Гомельскай вобласці з 20 кастрычніка 2021 г. па 18 лістапада 2021 г.

За студзень - снежань 2021 года ў Буда-Кашалёўскім раёне створана 15 новых юрыдычных асоб - суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу (150 %), пры заданні на студзень - снежань 2021 года - 10 арганізацый, у тым ліку ў вытворчай сферы 7 прадпрыемстваў  (233,3%), пры заданні на студзень - снежань 2021 года - 3 прадпрыемствы. Зарэгістравана 53 індывідуальныя прадпрымальнікі. Ізноў створаныя прадпрыемствы плануюць займацца: сельскай гаспадаркай - 3, аптовым гандлем - 5, распілоўкай, насычэннем і струганнем драўніны - 2, вытворчасцю пластмасавых вырабаў для ўпакоўкі тавараў - 1, перапрацоўкай рыбы - 1, дзейнасцю па кіраванні кампутарнымі сістэмамі – 1, агульная медычная практыка -1.

За аналагічны перыяд 2020 года было зарэгістравана 16 юрыдычных асоб - суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, у т.л. 8 - у сферы вытворчасці.

Па стане на 01.01.2022 года ў Буда-Кашалёўскім раёне ажыццяўлялі дзейнасць 362 індывідуальных прадпрымальнікаў і 185 малых, сярэдніх і мікра арганізацый, з іх: ЗАТ - 2, ААТ - 8, ТДА - 6, ТАА - 59, СТАА - 1, сялянска -фермерскіх гаспадарак - 52, прыватных і унітарных прадпрыемстваў - 57.

 Выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за студзень - снежань 2021 года 11 прадпрыемстваў. Такім чынам, на чыстай аснове створана 4 прадпрыумства, у тым ліку ў сферы вытворчасці - 3.

Напрамкі работы

У арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Буда-Кашалёўскага райвыканкама аказвае садзейнічанне беспрацоўным у выглядзе субсідыі за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Субсідыя-бязвыплатная аднаразовая выплата. Бязвыплатнай яна з'яўляецца пры выкананні пэўных умоў, а менавіта:

- дзяржаўнай рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці (г. зн. беспрацоўны рэгіструецца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, рамесніка альбо стварае прыватнае прадпрыемства);

- мэтавага выкарыстання атрыманых сродкаў;

- ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу года пасля дзяржаўнай рэгістрацыі.

Парадак прадастаўлення субсідый зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.03.2008 г. № 342.

Субсідыя прадастаўляецца ў памеры 11-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, а ў сельскай мясцовасці - у памеры 15-кратнай велічыні.

Субсідыя прадастаўляецца беспрацоўным, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, калі яны на працягу аднаго месяца з дня рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных не змаглі працаўладкавацца або зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных пасля праходжання навучальных курсаў "Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці". Выдаткі, звязаныя з арганізацыяй навучання пры праходжанні навучальных курсаў нясуць органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне:

- выдаткі, звязаныя з арганізацыяй і ажыццяўленнем працэсу навучання непасрэдна ва ўстановах адукацыі і арганізацыях;

- выдаткі на выплату грамадзянам стыпендыі, штомесячнай грашовай кампенсацыі і матэрыяльнай дапамогі на перыяд навучання;

- выдаткі па аплаце праезду і пражывання грамадзян, якія праходзяць навучанне па-за межамі іх месца жыхарства.

Прадастаўленая беспрацоўнаму субсідыя выкарыстоўваецца ім на набыццё абсталявання, інструментаў, машын і механізмаў, сыравіны, матэрыялаў, аплату паслуг, а таксама на іншыя мэты, звязаныя з арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці.

Беспрацоўным у выпадку, калі з моманту спынення імі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці прайшло менш за 12 месяцаў, а таксама ў выпадку, калі яны раней атрымалі субсідыю, такая фінансавая падтрымка не аказваецца.

Пасля вынясення станоўчага рашэння заключаецца дагавор з беспрацоўным і субсідыя пералічваецца на рахунак, які будзе выканан ім у банку.

На наступны дзень пасля яе атрымання беспрацоўны падае заяву ў райвыканкам аб дзяржаўнай рэгістрацыі сваёй дзейнасці і прадастаўляе ў аддзел занятасці копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.

На працягу 3-х месяцаў з дня рэгістрацыі прадастаўляюцца ў аддзел занятасці дакументы, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне сродкаў-копіі ТТН, копіі чэкаў.

На працягу года пасля дзяржаўнай рэгістрацыі суб'екты гаспадарання абавязаны ажыццяўляць дзейнасць і штоквартальна прадастаўляць у аддзел занятасці звесткі аб ажыццяўленні дзейнасці-даведкі з падатковай інспекцыі аб выплаце падаткаў.

Кансультацыі па пытаннях парадку прадастаўлення субсідый можна атрымаць у аддзеле занятасці упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, альбо па тэлефоне 7-74-56, 7-74-19.

З мэтай стварэння новых працоўных месцаў суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці таксама вылучаюцца зямельныя ўчасткі для будаўніцтва аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, прыдарожнага сэрвісу, ажыццяўлення іншых работ і паслуг.

Інфармацыя аб свабодных зямельных участках і парадку іх вылучэння размешчана на гэтым сайце ў раздзеле «Зямельныя ўчасткі».

У аддзеле эканомікі райвыканкама і на сайце райвыканкама ў раздзеле "Эканоміка" ўкладка "маёмасныя адносіны" маецца банк даных па невыкарыстоўваемых будынках і памяшканнях, якія знаходзяцца ў раённай камунальнай уласнасці, якія прапануюцца суб'ектам малога і сярэдняга бізнесу для набыцця або арэнды.

Апытанне
Пытанне 1
Интернет-ресурсы