Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны раёна

13 мая 2022

У Гомельскай вобласці ордэнам Маці ўзнагароджаны 1752 жанчыны

 /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці ордэнам Маці ўзнагароджаны 1752 жанчыны. Такую інфармацыю апублікаваў Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна" са спасылкай на старшыню камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Пятра Шуцько, паведамляе БЕЛТА.

"Да Дня сям'і 6 жыхарак Гомельскай вобласці ўзнагароджаны ордэнам Маці. Тры жанчыны са Жлобінскага раёна і тры - з Гомеля. Усяго ж гэтай высокай дзяржаўнай узнагароды ў нашым рэгіёне ўдастоены 1752 маці", - адзначыў Пётр Шуцько.

Паводле яго інфармацыі, у вобласці больш за 18,6 тыс. шматдзетных сем'яў назначаны сямейны капітал. З іх 8,3 тыс. атрымалі права на яго датэрміновае выкарыстанне.

"Часцей за ўсё - больш за 83 працэнты - ён выкарыстоўваецца на паляпшэнне жыллёвых умоў. На медыцынскія паслугі 6,6 працэнта, на атрыманне адукацыі 10,3 працэнта ад агульнай колькасці прынятых рашэнняў", - расказаў старшыня камітэта.

Як паведамлялася, з 1 студзеня па 31 снежня 2022 года сямейны капітал назначаецца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у памеры Br25 995.-0-
Апытанне
Пытанне 1
Интернет-ресурсы