Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны раёна

15 сакавіка 2022

Памяці Васіля Ткачова

Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прыняў рашэнне аб змяненнях ў правядзенні адкрытага абласнога конкурсу гумарыстычнай і іранічнай прозы і паэзіі і адначасова падвёў вынікі гэтага першага гумарыстычнага творчага спаборніцтва ў бягучым годзе.

Так здарылася, што нядаўна пайшоў з жыцця актывіст аддзялення Саюза пісьменнікаў, старшыня журы гэтага конкурсу, аўтар многіх яркіх гумарыстычных і сатырычных твораў, вядомы беларускі празаік, драматург, публіцыст, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Ткачоў. З мэтай ушанавання памяці аб Васілю Юр’евічу, Савет аддзялення СПБ  прыняў рашэнне ўнесці змяненні ў Палажэнне аб правядзенні конкурсу. Так, з 1 сакавіка 2022 года назва конкурсу гучыць так: “Першы адкрыты конкурс гумарыстычнай і іранічнай прозы і паэзіі імя В.Ю.Ткачова”.

На пасяджэнні Савета аддзялення СПБ быў зроблены дэталёвы аналіз больш 200 творчых работ, атрыманых на конкурс і вызначаны яго першыя лаўрэаты і фіналісты.

Так, у намінацыі КАРОТКАЯ ПРОЗА (гумарыстычнае апавяданне, абразкі; сярод членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі) лаўрэатамі сталі: Лілія Вялічка, г. Гомель, Міхась Сліва, г. Рагачоў, Алег Ананнеў, г. Гомель, Аляксандр Атрушкевіч, г. Гомель, Раіса Дзейкун, Гомельскі раён, Іна Спасібіна, г. Гомель. Фіналістамі сталі: Аляксандр Джад, Ганна Атрошчанка і Іна Зарэцкая (усе з Гомеля). Заахвочвальным дыпломам адзначаны Аляксандр Белік, г. Гомель.

У намінацыі “ПАЭЗІЯ (байка, пародыя, гумарыстычны верш; сярод членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі) лаўрэатамі сталі: Галіна Рагавая,  Гомельскі раён, Іна Спасібіна, г. Гомель, Людміла Яськова, г. Добруш, Ала Бялькова, г. Гомель, Дар’я Дарошка, г. Гомель.

У намінацыі КАРОТКАЯ ПРОЗА (гумарыстычнае апавяданне, абразкісярод аўтараў — членаў аматарскіх аб’яднанняў) лаўрэатамі сталі: Лілія Краўчанка, г. Хойнікі і Песенка Галіна, г. Добруш. Фіналістам стала Валянціна Бабко-Аляшкевіч, в. Радкава, Салігорскі раён. Заахвочвальным дыпломам адзначаны: Вераніка Акуліч, Акцябрскі раён і Сергей Жарносенка, г. Рэчыца.

У намінацыі  ПАЭЗІЯ (байка, пародыя, гумарыстычны верш сярод аўтараў — членаў аматарскіх аб’яднанняў) лаўрэатамі сталі: Наталля Каліцька, г.п.КапаткевічыГаліна Трафімава г.ЕльскВалянціна Бабко-Аляшкевіч, в. Радкава, Салігорскі раёнІрына Чайкова,  г.Гомель. Заахвочальнымі дыпломамі адзначаны:  Ірына Мартыненка, в. Акцябр, Жлобінскі раён,  Міхаіл Яфімаў, г. Гомель, Віталь Талочка, агр. Нівы, Жлобінскі раён, Анатоль Барысаглебскі (Анатоль Кавалёў), г. Гомель.

Савет аддзялення ГА “СПБ” прыняў рашэнне аб публікацыі твораў лаўрэатаў першага адкрытага конкурсу гумарыстычнай і іранічнай прозы і паэзіі імя В.Ю.Ткачова ў альманаху аддзялення, які выйдзе восенню бягучага года. А вось узнагароды лаўрэатам і фіналістам будуць уручаны пры правядзенні вечара славянскай дружбы і гумару ў верасні 2022 года (пад час правядзення 17 Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2022” і Дня беларускага пісьменства ў г.Добрушы), дзе яны выступяць перад чытачамі са сваімі гумарыстычнымі і іранічнымі творамі. Заахвочвальныя дыпломы будуць высланы аўтарам па электроннай пошце.

Адначасова Савет Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі  прыняў рашэнне аб правядзенні “ІІ адкрытага конкурсу гумарыстычнай і іранічнай прозы і паэзіі імя В.Ю.Ткачова”, старт якому будзе дадзены 10 верасня 2022 года, а вынікі будуць падведзены да 1 студзеня 2023 года і прымеркаваны якраз да 75-годдзя з дня нараджэння Васіля Юр’евіча Ткачова.

Уладзімір Гаўрыловіч, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня арганізацыйнага камітэта конкурсу.

Апытанне
Пытанне 1
Интернет-ресурсы