Ацяпленне ў бальніцах, дзіцячых садах, школах Гомельскай вобласці ўключаць 22 верасня
/Кар. БЕЛТА/. Ацяпленне ў бальніцах, дзіцячых садах, школах і іншых аб'ектах сацыяльнай сферы Гомельскай вобласці ўключаць з 22 верасня. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале "Гомельшчына афіцыйна", паведамляе БЕЛТА.
Адзначаецца, што старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко даў даручэнне гаррайвыканкамам з-за пагаршэння ўмоў надвор'я ўключыць сістэмы ацяплення ў бальніцах, дзіцячых садах і школах, установах сацыяльнага забеспячэння з кругласутачным знаходжаннем людзей.