Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 лютага 2020

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня роднай мовы, праходзяць ва ўстановах адукацыі і культуры Будакашалёўшчыны

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год з лютага 2000-га для садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.







































Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Родная мова, як і ўласнае імя, мы атрымліваем яшчэ ў дзяцінстве. Яна наша велізарная каштоўнасць. Менавіта родная беларуская мова адлюстроўвае наш менталітэт, культуру і гісторыю народа. З дапамогай мовы мы перадаём свае думкі, размаўляем і спазнаем акаляючы свет.

Сёння ў свеце існуе каля 6000 моў, і амаль палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Толькі некалькі сотняў моў адыгрываюць значную ролю ў сістэмах адукацыі і ў дзяржаўнай сферы і менш за сто выкарыстоўваюцца ў свеце лічбавых тэхналогій.

У Камунараўскай сярэдняй школе стала добрай традыцыяй штогод праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Так, на працягу тыдня філалагічных прадметаў школьнікі разам з настаўнікамі прымалі ўдзел у афармленні інфармацыйных стэндаў і калажаў адпаведнай накіраванасці, спрабавалі сваю моц у лінгвістычнай дуэлі, удзельнічалі ў літаратурным калейдаскопе, радыёвіктарыне «Любі, шануй, ведай роднае слова», конкурсе лінгвістаў «Вясёлы перапынак», рэспубліканскім конкурсе «Буслік-2020», падарожнічалі па тэматычных станцыях, інтэрактыўным экшэне, а таксама правялі адкрытыя ўрокі. Акрамя гэтага, установа адукацыі стала пляцоўкай для правядзення раённага семінара настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, на якім настаўнікі-прадметнікі падзяліліся вопытам работы і сваімі напрацоўкамі.
Як паказвае практыка, школа – гэта менавіта тое месца, дзе ў дзяцей закладваюцца не толькі базавыя веды, але і выхоўваецца любоў да роднай мовы, таму вучняў заклікаюць выкарыстоўваць яе не толькі на ўроках, але і ў паўсядзённым жыцці. Любіце і шануйце родную мову!

 






















Вольга МАРЦЭЛЕВА 
Фото аўтара


Источник: http://www.budakosh.by