Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 красавіка 2020

Актывістка, і проста прыгожая жанчына. Галіна Герасімчук прымае віншаванні з юбілеем

Прафесіянал сваёй справы і проста прыгожая жанчына. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце СУП «Андрэеўка» Галіна Герасімчук прымае віншаванні з юбілеем. Словы падзякі за шматгадовую добрасумленную працу і актыўную грамадзянскую пазіцыю выказаў імянінніцы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Вамбрыкаў, уручыўшы кветкі і Падзячнае пісьмо. Цёплыя словы віншаванняў накіравала Галіне Антонаўне старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Алена Сцепаненка. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы СУП «Андрэеўка» Галіна Герасімчук працуе на прадпрыемстве вось ужо 40 гадоў. Нарадзілася на Гродзеншчыне. Прыехала ў Шырокае ўслед за мужам, які, адвучыўшыся на заатэхніка ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, быў размеркаваны ў Шырокае. Галіна, дарэчы, па спецыяльнасці таксама заатэхнік. Але актыўная, камунікабельная і неверагодна энергічная жанчына па спецыяльнасці прапрацавала зусім нядоўга. Яе заўважылі і прапанавалі ўзначаліць прафсаюзную арганізацыю. Апошнія 16 гадоў яна з'яўляецца намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы.
































































Ірына ПАЛУБЕЦ.
Фота аўтара.


http://www.budakosh.by