Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны раёна

13 красавіка 2020

Вось такія жыццесцвярджальныя маскі ад каранавiруса шыюць у Бушаўскай школе

Арганізавалі вытворчасць шматразовых масак настаўнік-дэфектолаг Алеся Болатцава і настаўнік працоўнага навучання Алена Пракопенка. Алену Міхайлаўну мы засталі як раз за швейнай машынкай. Яна і распавядала нам, як усё пачыналася.

 - Ідэя нарадзілася сама сабой. Шыць ўмеем - чаму б і не паспрабаваць. Алеся Яраславаўна роўна тыдзень таму пачала з марлевых. Але марлевыя пасля мыцця і сушкі садзяцца. Ці то справа маскі з баваўнянай тканіны - можна сціраць, прасаваць і насіць зноў. Маска шыецца ў некалькі слаёў. Колькасць слаёў залежыць ад шчыльнасці тканіны. Пры пашыве маскі з шчыльнай тканіны можна абмежавацца трыма пластамі плюс сярэдні зменны пласт. Мы шыем трохслаёвыя з кішэнькамі для зменнага фільтра. Выкраек ў інтэрнэце хоць адбаўляй. Я для сябе знайшла выкрайку тут: https://wesew.ru/page/vykrojka-maski-besplatno. Раздрукоўвай і рабі. Лоскуты, абрэзы тканіны ў нас свае, машынкі ў школе ёсць. Расфарбоўкі спецыяльна выбіраем жыццесцвярджальныя. Так значна цікавей. Мы пашылі маскі для педагогаў і персаналу, зараз шыем дзіцячыя, - распавядала нам Алена Пракопенка.






 
Даведвалася сакрэт вырабу жыццесцвярджальных масак Ірына ПАЛУБЕЦ.

Крыніца: http://www.budakosh.by
Апытанне
Пытанне 1
ДЫРЭКТЫВА ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ №4
Землеўпарадкавальная служба
АДР
8-я біржа субкантрактаў у прамысловасці
Метадычныя рэкамендацыі па ДЭКРЭЦЕ №7
2nd European Games 2019
Интернет-ресурсы