Рус
En
Бел

Адрас: 247355 г. Буда-Кашалёва, вул. Леніна, 7

Е-mail:budarik@mail.gomel.by

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-50-00

Тэлефон прыёмнай: 8 (02336) 7-70-26

Фантан у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт Цэнтральны раённы дом культуры Карцінная галерэя імя Я.Я. Майсеенкі
Фантан у горадзе Буда-Кашалёва

Навіны раёна

9 сакавіка 2020

Любоў Сюськина - шчаслівая жонка, мама і бабуля

Гэтую мілавідную жанчыну з прыгожым імем Любоў мы засталі на працоўным месцы. Любоў Сюськина - аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы №1 КСУП «Крыўск».

Скончыўшы ранішнюю дойку, яна даглядала за сваімі 14 малымі цяляткамi. Тут, як у сапраўдным дзіцячым садзе, усё строга - ад правільнага рэжыму і рацыёну кармлення да ласкавага слова кожнаму. Бо ад гэтага шмат у чым залежыць як здароўе малых, так і сутачныя прывагі. Разгаварыўшыся, мы даведаліся, што Любоў дваццаць два гады працуе ў галіне жывёлагадоўлі раёна. Спачатку ў Івольску, затым, пасля ўзбуйнення гаспадаркі, у Крыўску. Не раз станавілася лідэрам сярод аператараў машыннага даення на раённым узроўні. А сакрэт поспеху просты - працаваць на сумленне. Калегі па працы таксама адзначаюць, што яна добрасумленны работнік, заўсёды спакойная і ветлівая, добрая гаспадыня. Любоў Якаўлеўна - шчаслівая жонка, маці і бабуля. У яе сям'і пануюць разуменне і падтрымка. І ў гэтым наша гераіня бачыць сваё жаночае шчасце. У адной з тэлеперадач у дзевяцігадовага хлопчыка спыталі: «Для чаго патрэбныя бабулі?» І ён проста адказаў: «Каб любілі». Мабыць, у гэтым і ёсць адна з жыццёвых ісцін. І сапраўды, Любоў Якаўлеўна - любяшчая мама двух сыноў, яна вельмі любіць i сваіх унучках. Сама яна родам з Чабатовiч. Пяць братоў і пяць сясцёр выгадавалі і выхавалі яе бацькі. У сям'і Любові ёсць педагогі: бацька і дзядуля доўгія гады настаўнічаў у Чабатовiчскай школе. І толькі яна звязала лёс з жывёлагадоўляй і ніколькі аб гэтым не шкадуе. Хоць у сельскую гаспадарку прыйшла не адразу, бо па адукацыі яна -прадавец. Але наша гераіня цвёрда перакананая: не важна, дзе і кім ты працуеш, галоўнае, што праца прыносіць табе радасць і задавальненне і да працы ты ставішся з самааддачай.

Наталля Лагунова
Апытанне
Пытанне 1
ДЫРЭКТЫВА ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ №4
Землеўпарадкавальная служба
АДР
8-я біржа субкантрактаў у прамысловасці
Метадычныя рэкамендацыі па ДЭКРЭЦЕ №7
2nd European Games 2019
Интернет-ресурсы